Віншуем Паўла Севярынца з днём народзінаў
Сёння, 30 снежня, мы віншуем з днём народзінаў нашага брата і сябра, Паўла Севярынца. Павел — выбітны беларускі палітык, пісьменнік і публіцыст, адзін з заснавальнікаў «Маладога Фронту» і сустаршыня аргкамітэта партыі «Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты».
На жаль, у гэты дзень Павел знаходзіцца ў зняволенні. У чэрвені 2020 года ён быў арыштаваны за сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю і непахіснае імкненне да свабоды і дэмакратыі ў Беларусі. У маі 2021 года Паўла асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў «арганізацыі масавых беспарадкаў».
Нягледзячы на ўсе выпрабаванні, Павел застаецца сімвалам мужнасці, веры і адданасці хрысціянскім і дэмакратычным каштоўнасцям.
У гэты асаблівы дзень мы хочам выказаць Паўлу і яго сем‘і нашу падтрымку і салідарнасць. Мы молімся за яго здароўе і хутчэйшае вызваленне. Няхай Бог умацуе яго дух і дасць сілы прайсці праз усе выпрабаванні.
Дарагі Павел, з днём народзінаў! Мы чакаем твайго вяртання і працягваем справу, якая нас аб’яднала.
Жыве Беларусь!