Беларускія хрысціянскія дэмакраты ў супрацы з Еўрапарламентам

23 студзеня 2025 18:55  |  БХД Галоўныя навіны Грамадства Навіны Палітыка Рэлігія Свет

Учора, 22 студзеня, Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю “Неабходнасць дзеянняў па барацьбе з працягам прыгнёту і фальшывых выбараў у Беларусі“.

Па ініцыятыве беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў у рэзалюцыю быў унесены пункт аб парушэнні права на свабоду сумлення ў Беларусі і ганенні на цэрквы.

“Рэпрэсіўныя меры ў Беларусі ўсё больш накіраваны на абмежаванне рэлігійнай свабоды, а нядаўняе прыняцце закона аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях стварае сур’ёзную пагрозу правам і існаванню рэлігійных супольнасцяў. Гэтыя рэпрэсіі таксама закранулі рэлігійных лідараў, як гэта бачна на прыкладзе нядаўняга прысуду каталіцкаму святару айцу Генрыху Акалатовічу, якога асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі па сфабрыкаваных абвінавачаннях у дзяржаўнай здрадзе — першы такі выпадак супраць каталіцкага духавенства ў Беларусі”

Еўрапарламент “асуджае той факт, што рэпрэсіўныя меры ў Беларусі пашырыліся і цяпер уключаюць напады на рэлігійную свабоду праз прыняцце закона аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацый, які груба парушае фундаментальнае права на свабоду рэлігіі, сумлення і перакананняў; заклікае рэжым Лукашэнкі неадкладна спыніць пераслед рэлігійных супольнасцяў і цэркваў.”

Таксама еўрадэпутаты выказаліся аб салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі, уключаючы Паўла Севярынца, сустаршыню БХД, і святара Генрыха Акалатовіча. Гэта адбылося дзякуючы сталай супрацы беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў з еўрадэпутатамі фракцый Еўрапейскай народнай партыі і Еўрапейскіх кансерватараў ды рэфармістаў.

Болей навін