Павел Севярынец прыбыў у Вільню

18 снежня 2025 18:03  |  БХД Галоўныя навіны Навіны

Сёння вызваленыя беларускія палітычныя зняволеныя прыбылі ў Вільню. З Польшчы ў сталіцу Літвы прыехалі каля двух дзясяткаў чалавек. Сярод іх — грамадскі дзеяч, адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, а таксама праваабаронца Уладзь Лабковіч.

Ад польскай мяжы аўтобус з беларускімі палітвязнямі суправаджала літоўская паліцыя.

Нагадаем, што ў ноч на сёння 90 чалавек прыбылі з Украіны ў Польшчу, а 13 снежня на волю выйшлі 123 палітычныя зняволеныя, незаконна ўтрымліваемыя рэжымам у Беларусі.

Для нас асабліва важна, што Павел Севярынец нарэшце даехаў да Вільні і цяпер знаходзіцца ў бяспецы. У бліжэйшыя дні Павел плануе прыйсці ў сябе і адпачыць — апошнія дні былі вельмі насычаныя, цяжкія і патрабуюць часу, каб асэнсаваць перажытае, разабрацца ў сітуацыі і спланаваць далейшыя крокі.

Мы шчыра дзякуем усім, хто падтрымліваў Паўла Севярынца малітвай, салідарнасцю і канкрэтнымі дзеяннямі, і радуемся, што сёння ён зноў з намі, на волі.

Болей навін