Гібрыдныя пагрозы Расеі: Віталь Рымашэўскі пра дыскусію ў Еўрапарламенце
Віталь Рымашэўскі, адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, даў каментар Беларускаму Радыё Рацыя пра расейскія гібрыдныя пагрозы і неабходнасць сістэмнага адказу на іх з боку Еўропы.
Падставай для размовы стала канферэнцыя ў Еўрапейскім парламенце ў Бруселі, прысвечаная гібрыднай агрэсіі Крамля, яе практыкам і наступствам. У абмеркаванні ўдзельнічаюць дэпутаты Еўрапарламента, а таксама беларускія ўдзельнікі, прадстаўнікі Украіны і Малдовы.
Віталь Рымашэўскі адзначыў, што расейскае ўмяшанне даўно стала праблемай не толькі для краін Усходняй Еўропы, але і для дзяржаў Еўрапейскага звяза. Гаворка ідзе пра спробы ўплыву на выбары, інфармацыйныя атакі і іншыя інструменты ціску, якія Масква выкарыстоўвае супраць дэмакратычных грамадстваў.
У каментары таксама закранаецца ініцыятыва «Еўрапейскі шчыт дэмакратыі», накіраваная на распрацоўку механізмаў абароны еўрапейскіх краін і грамадзян ад гібрыдных пагроз.
Цалкам азнаёміцца з матэрыялам можна тут.
Фота: «Наша Ніва»




