Затрыманы сябра БХД Алесь Масюк

23 ліпеня 2026 16:00  |  БХД Галоўныя навіны Грамадства Навіны Палітыка

Напрыканцы красавіка 2026 года ў Слоніме быў затрыманы сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алесь Масюк.

Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтра «Вясна», на дадзены момант няма дакладнай інфармацыі пра яго месцазнаходжанне і працэсуальны статус.

Беларуская хрысціянская дэмакратыя сочыць за развіццём сітуацыі і спадзяецца на хуткае з’яўленне інфармацыі пра лёс Алеся Масюка.

 

Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Болей навін