Атамны і альтэрнатыўны шляхі развіцця
МГА “Добрая воля” 5 кастрычніка праводзіць круглы стол для спецыялістаў і вернікаў хрысціянскіх цэркваў на тэму: “Энэргетыка ў Беларусі: атамны і альтэрнатыўны шлях развіцця”.
Мерапрыемства праводзіцца з мэтай даць вернікам хрысціянскіх цэркваў і грамадскім аб’яднанням, зацікаўленым ва ўстойлівым развіцці і перавазе пазітыўных каштоўнасцяў, адэкватную інфармацыю пра станоўчыя і адмоўныя бакі развіцця энэргетыкі ў Беларусі па атамным і альтарнатыўным атамнаму сцэнары.
Актуальнасць круглага стала таксама і ў тым, што ён праводзіцца напярэдадні слуханняў па пытаннях будаўніцтва АЭС у Астравецкім районе і ў рэчышчы грамадскага абмеркавання справаздачы па АУНА (ОВОС).
Пад час круглага стала адбудуцца выступы прадстаўнікоў дырэкцыі будаўніцтва АЭС, а таксама экспертаў – спецыялістаў у галіне тэхнікі, эканомікі і экалогіі, а таксама прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія выступаюць за ўстойлівае развіццё.
Месца правядзення: Міжнародны адукацыйны цэнтр (IBB), пачатак а 18-й гадзіне.
Тэлефоны для даведак: +375-029-768-28-78, (Спіцын Аляксандр Аляксандравіч), +З75-029-627-49-16 (Логвін Ірына Уладзіміраўна).