Творчая моладзь запрашаецца да ўдзелу ў конкурсе “Мая еўрапейская Беларусь”
Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” запрашае прыняць удзел у конкурсе творчых прац беларускай моладзі “Мая Еўрапейская Беларусь”.
На конкурс прымаюцца эсэ, апавяданні, вершы, а таксама фатаздымкі, малюнкі, карціны, дэкаратыўныя творы, відэаролікі. Разглядацца працы будуць па трох намінацыях:
1.Літаратурныя творы
2. Мастацкія і фотапрацы
3. Дэкаратыўна-прыкладныя вырабы.
Тэрміны і ўмовы конкурсу: памеры прац – ад 10 да 50 старонак друкаванага тэксту інтэрвалам 1,5; у вершаванай форме – ад 5 да 20 старонак тэксту.
Літаратурныя, мастацкія і фотапрацы пажадана дасылаць у электроным выглядзе па пошце : email- р[email protected] да 1 лістапада 2009 года.
Дэкаратыўна-прыкладныя вырабы просім прыносіць па адрасе: Менск, пр Незалежнасці д. 80, кв. 73.
Журы конкурсу лаўрэаты прэміі імя Васіля Быкава “За свабоду думкі” 2008 і 2009 гадоў.
Падвядзенне вынікаў – 5 лістапада 2009 г. Аўтары лепшых працаў будуць адзначаны каштоўнымі прызамі.