17 снежня на пл. Свабоды ў Менску – малітва за Беларусь
У пятніцу на 17 снежня на пл. Свабоды ў Менску (каля гарадской Ратушы) пройдзе малітва за Беларусь. Пачатак малітвы а 18.00.
Запрашаем далучыцца да малітвы усіх хрысціянаў, хто неабыякавы да сваёй краіны. Вернікі розных хрысціянскіх канфесіяў будуць супольна маліцца за тое, каб Божая воля здзяйснялася ў Беларусі.
Мы верым, што, як напісана ў Божым Слове, “шмат можа ўзмоцненая малітва справядлівага” (Якуба, 5:16).
Прыходзьце самі і запрашайце сяброў, сваякоў і знаёмых.
Кантактны тэл. +375 29 6512665 (Аляксей)
Няхай Бог дабраславіць Беларусь і дасць нам сваю Міласць, Праўду і Свабоду!