Менскія сустрэчы Рымашэўскага ў апошнія дні агітацыі
У апошнія дні агітацыі Віталь Рымашэўскі правядзе шэраг сустрэчаў з выбаршчыкамі ў Менску. Шчыра запрашаем. Не ўпусьціце шанец пачуць альтэрнатыву!
У пятніцу 17 снежня Віталь Рымашэўскі прыме ўдзел у Малітве за Беларусь, якая адбудзецца 18.00 на пл. Свабоды па ініцыятыве БХД. А пасьля ў 19.00 пройдзе сустрэча Рымашэўскага на вул. Камсамольская, 20а (ЖРЭА Цантральнага раёну).
18 снежня адбудуцца сустрэчы з Рымашэўскім:
— 14-00 у СШ№ 209 па вул. Рафиева, 91
— 18.30 у Беларускім дзяржаўным харэаграфічным каледжы па вул. Прытыцкага, д. 35.
А кіраўнік штабу Рымашэўскага Павал Севярынец і іншыя яго давераныя асобы правядуць шэраг сустрэчаў на рэгіёнах.
Будзем рады бачыць Вас на сустрэчах, дзе Вы зможаце задаць свае пытанні і пачуць адказы пра будучае ўладкаванне нашай краіны, заснаванае на хрысціянскіх каштоўнасцях, ад кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі ад БХД Віталя Рымашэўскага, а таксама ад яго давераных асобаў.