Зьбітыя і затрыманыя Рымашэўскі, Севярынец і яшчэ не менш за 500 чалавек (Абноўляецца. Сьпіс затрыманых сябраў БХД і прысуды)

20 снежня 2010 03:18  |  Галоўныя навіны

На плошчы Незалежнасьці жорстка разагнаная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Віталь Рымашэўскі, якому разьбілі галаву, быў арыштаваны тузінам АМАПаўцаў на выхадзе са Шпіталя хуткай дапамогі, куды яго адвезлі з Плошчы. Яго запіхалі ў амапаўскі аўтобус, і зараз яго месцазнаходжаньне невядома. Іншыя апазіцыйныя кандыдаты таксама, з большага, зьбітыя і арыштаваныя. Паводле неправеранай інфармацыі, усіх кандыдатаў завезьлі ў КДБ.

 

Павал Севярынец тэлеванаваў уначы, што знаходзіцца ў Ленінскім РАУСе, але пасьля яго тэлефон быў адключаны. Усяго затрымана не менш за 500 чалавек, у тым ліку зараз вядома прынамсі пра два дзясяткі затрыманых сябраў БХД. Большасць затрыманых у аўтазаках завезьлі ў прыёмнік-размеркавальнік на Акрэсціна, пры гэтым жорстка збівалі. Імёны затрыманых сябраў БХД (пасля судоў дадаюцца тэрміны):

 

– Аляксей Шэін – 12 сутак (суд Савецкага раёна, зараз знаходзіцца на Акрэсціна);

 

– Сяргей Анянкоў – 10 сутак (суд Цэнтральнага раёна, зараз знаходзіцца на Акрэсціна);

 

– Зьміцер Хведарук (Малады Фронт) – 10 сутак (суд Фрунзенскага раёна, зараз знаходзіцца на Акрэсціна);

 

– Васьковіч Яўген (Бабруйск) – 12 сутак (суд Цэнтральнага раёна, зараз знаходзіцца на Акрэсціна);

 

– Сяржук Сай – ня могуць знасьці, уначы 19 быў на Акрэсьціна, але ні ў судах, ні ў сьпісах арыштаваных няма;

 

– Васільеў Сяргей – 15 сутак (суд Цэнтральнага раёна, зараз знаходзіцца на Акрэсціна);

 

– Ількевіч Аляксандр – 10 сутак (зараз знаходзіцца на Акрэсціна);

 

– Васілевіч Натальля – 15 сутак (суд Маскоўскага раёна, у ізалятары на вул. Скарыны,2);

 

– Слядзеўская Кацярына (Берасьце) – 10 сутак (суд Кастрычніцкага раёна, у ізалятары на вул. Скарыны,2);

 

– Губская Ірына – 10 сутак (суд Першамайскага раёна, хутчэй за ўсё, у ізалятары на вул. Скарыны,2);

 

– Кім Андрэй – 10 сутак (суд Кастрычніцкага раёна, зараз знаходзіцца на Акрэсціна);

 

– Кім Тацьцяна – штраф 30 базавых велічыняў (суд Кастрычніцкага раёна);

 

– Кучынскі Барыс (Слонім) – 15 сутак (суд Савецкага раёна, зараз знаходзіцца на Акрэсціна);

 

– Бядко Іван (Слонім) – 15 сутак (суд Савецкага раёна, зараз знаходзіцца на Акрэсціна);

 

– Лялевіч Ян (Гародня) – 10 сутак (зараз знаходзіцца на Акрэсціна);

 

– Шамбалава Тацяна (Магілёў) – прысуд пакуль невядомы (зараз у ізалятары на вул. Скарыны,2);

 

– Багінская Ніна (сябра КХП БНФ і ініцыятыўнай групы Рымашэўскага) – штраф 30 базавых велічыняў (суд Кастрычніцкага раёна);

 

– Дашкевіч Віктар (Копыль) – штраф 30 базавых велічыняў, інвалід 2 групы (суд Кастрычніцкага раёна);

 

– Сташулёнак Вераніка – штраф 30 базавых велічыняў (суд Завадзкога раёна);

– Ючкавіч Аксана — 10 сутак (суд Завадзкога раёна, у ізалятары на вул. Скарыны,20);

 

– Мілінец Алесь — 12 сутак арышту,

 

– Нікітенка Руслан (Гомель) – прысуд пакуль невядомы (суд Першамайскага раёна, зараз знаходзіцца на Акрэсціна);

 

У панядзелак 20 снежня ўвечары на плошчы Незалежнасці таксама затрыманыя:

 

– Дашкевіч Андрэй – 15 сутак (суд Цэнтральнага раёна, зараз знаходзіцца у Жодзіна);

 

– Дземідзенка Мікола (Малады Фронт, давераная асоба Рымашэўскага) – 15 сутак (суд Цэнтральнага раёна, зараз знаходзіцца у Жодзіна);

 

– Уладзімір Яроменак – 15 сутак (суд Маскоўскага раёна, зараз знаходзіцца у Жодзіна);

 

Сьпіс можа дапаўняцца. Поўныя сьпісы затрыманых, якія ўвесь час абнаўляюцца, можна паглядзець на сайтах ПЦ “Вясна” , “Нашай Нівы” і “Радыё Свабода”. Таксама на сайце ПЦ “Вясна” ўвесь час абнаўляюцца вынікі судовых паседжанняў па розных судах Менска .

 

Ня могуць знайсьці пасьля плошчы Місько Віктара (Гомель).

 

Зраніцы пачынаюцца суды над затрыманымі. Так, у суд Кастрычніцкага раёна завезьлі больш за 90 чалавек, таксама чакаюцца суды над затрыманымі ў Цэнтральным, Савецкім, Маскоўскім судах.

 

Уначы міліцыянты патрапілі на офіс БХД, затрыманыя Зьміцер Трафімчук і Бацоха Уладзімір з Пружанаў, а таксама журналіст Вадзім Александровіч. Пазьней усе былі адпушчаныя.

Болей навін