Наста Рымашэўская: Майго мужа сёння дапытвалі ў КДБ

21 снежня 2010 14:40  |  Навіны

 Як паведаміла жонка Віталя Рымашэўскага Наста, а 10 гадзіне сёння павінен быў адбыцца допыт Віталя ў КДБ.

«Учора мне патэлефанаваў адвакат Віталя і паведаміў, што 21 снежня Вітая дапытаюць, пасля допыту вырашыцца яго далейшы лёс. Пакінуць у КДБ, альбо перавядуць у «валадарку», — распавяла Наста Рымашэўская.

«Ніхто з органаў да мяне не прыходзіў, не тэлефанаваў. І нічога мне пра Віталя не паведамлялі. Я занесла заяву ў наша РУУС, але адказу дагэтуль няма. Ведаю, што Вольга Някляева звярнулася да генеральнага пракурора.

Я таксама хацела б гэта зрабіць. Аднак ў мяне ж малое дзіця, я не магу яго пакінуць аднаго і заняцца справамі мужа», — сказала таксама спадарыня Наста.

 

Сёння з Віталём Рымашэўскім таксама сустрэнецца яго адвакат.

 

Паводле сайта “Наша Ніва” i прэс-службы БХД

Болей навін