Другі допыт Рымашэўскага ў КДБ і сустрэча з яго адвакатам (Абноўлена)
У панядзелак адбыўся другі допыт Віталя Рымашэўскага, падчас якога з ім другі раз змог сустрэцца яго адвакат. Стан здароўя Віталя здавальняючы, нягледзячы на пэўныя праблемы. Экс-кандыдат у прэзідэнты ад БХД трымаецца мужна, цвёрда стаіць на сваёй пазіцыі, што акцыя была мірная і ён зрабіў усё, што ад яго залежала, каб прадухіліць правакацыі, звязаныя зь біцьцём шкла ў доме ўрада.
Перадачу, якую ў сваякоў Рымашэўскага прынялі толькі ў канцы мінулага тыдня, ён атрымаў. Але Бібліі яму пакуль так і не далі, хаця на грошы для набыцця Бібліі былі пераведзеныя на яго турэмны рахунак.
Таксама стала вядома, што ў аўторак ў 9-30 раніцы павінны распачацца судовыя разгляды скаргаў адвакатаў усіх затрыманых у КДБ, зьвязаных са змяненнем меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Адвакат Рымашэўскага таксама падаў скаргу на зьмяненьне меры стрымання на падпіску аб нявыездзе. Ён упэўнены, што падпіскі аб нявыездзе будзе цалкам дастаткова для працягнення расследавання.