Раманчук з’ехаў за мяжу адпачываць?

30 снежня 2010 23:22  |  Навіны

Журналістка Святлана Калінкіна паведаміла ў сваім блогу, што экс-кандыдат ў прэзідэнты ад АГП Яраслаў Раманчук з’ехаў за мяжу адпачываць, магчыма, катацца на лыжах. За некалькі дзён да гэтага, калі журналіст «Нашай Нівы» звязваўся з Раманчуком, каб дамовіцца на гутарку, былы кандыдат адзначыў, што з’язджае з краіны і будзе дасягальны толькі 3 студзеня. Куды ён едзе і да каго, Раманчук не тлумачыў.

 

Нагадаем, на наступны дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў кандыдат Раманчук выступіў з асуджэннем падзеяў на Плошчы, абвінаваціўшы ў «штурме» дома ўрада іншых дэмакратычных кандыдатаў.Пасля Раманчук прызнаўся, што тэкст той прамовы яму прапанавалі людзі з Адміністрацыі прэзідэнта.

 

Дарэчы, з кандыдатаў, якія таксама на волі, Дзмітрыя Уса і Рыгора Кастусёва, узятая падпіска аб нявыездзе з краіны.

Болей навін