Сёння выходзяць на волю яшчэ некалькі сяброў БХД. Сустракайма!
31 снежня напярэдадні Новага Года сканчаецца тэрмін зняволення ў тых затрыманых 19 снежня, каму прысудзілі 12 сутак арышту. Сярод іх сябры БХД Алесь Мілінец, Яўген Васьковіч з Бабруйску, а таксама сустаршыня БХД Аляксей Шэін.
Мы вельмі рады бачыць нашых сяброў на волі, вітаем, выказваем салідарнасць з тымі, хто вымушаны сустрэць Новы год за кратамі. Заклікаем таксама усіх, хто мае такую магчымасць, сустрэць сёння нашых сяброў, падтрымаць іх, калі трэба, дапамагчы. Тэлефон для кантактаў +375-29-571-26-11 (Валерыя). Тыя, хто жадае падтрымаць герояў ахвяраваннямі, могуць звяртацца па тэлефона +375-29-627-46-16 (Валерыя).