«Калядоўшчыкі з КДБ» пайшлі па Гомелю

06 студзеня 2011 12:31  |  Навіны

Як паведаміў прэс-службе БХД гомельскі каардынатар Юры Клімовіч, зараз супрацоўнікі КДБ праводзяць у ператрус ў актывіста БХД Кастуся Жукоўскага, а таксама спрабуюць патрапіць дахаты да сябра БХД Яўгена Якавенкі. А ўвогуле сёння абываюцца ператрусы ў актывістаў па ўсім Гомелі. Супрацоўнікі спецслужбаў завіталі таксама ў мясцовы офіс АГП. 
 
Клімовіч распавёў, што маці Якавенкі пагражаюць зламаць дзверы, калі яна не адчыніць. Каб спыніць беззаконне, ён збіраецца пад’ехаць туды сам.
Хваля ператрусаў пакацілася па краіне пасля акцыі апазіцыі 19 снежня. Супрацоўнікі КДБ тлумачаць неабходнасць правядзення ператрусаў пошукам доказаў для раскрыцця справы аб масавых беспарадках. З моманту завяршэння выбараў у Беларусі ўжо больш чым паўсотні грамадскіх актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў і палітыкаў сустракалі ў сябе «калядоўшчыкаў» з КДБ.
Паводле інфармацыі “Нашай Нівы” і ПЦ “Вясна”.

Болей навін