Віталь Рымашэўскі меў тэлефонную размову з Рональдам Пофалам
Віталь Рымашэўскі меў сёння 20-ціхвілінную тэлефонную размову з кіраўніком ведамства федэральнага канцлера Нямеччыны, федэральным міністрам па асаблівых даручэннях Рональдам Пофалам.
Падчас размовы была абмеркаваная сённяшняя палітычная сітацыя ў Беларусі і шляхі яе выпраўлення, магчымасць дапамогі Еўразвяза ў вызваленні палітвязняў.
Федэральны міністр пацвердзіў цвёрдую пазіцыю Нямеччыны: усе беларускія палітвязні, і ў першую чаргу экс-кандыдаты ў прэзідэнты павінны быць вызваленыя.