Берасцейскіх сябраў БХД затрымалі за салідарнасць з палітвязнямі

17 студзеня 2011 14:30  |  Навіны

Зраніцы 17 студзеня ў Берасці былі затрыманыя сябра БХД Юрка Бакур, а таксама моладзевыя актывісты Іван Спасюк і Вікторыя Грышанава. Іх затрымалі каля будынку аблвыканкаму на плошчы Леніна за раздачу бюлетэняў пра падзеі Плошчы-2010 у Менску і салідарнасць з арыштаванымі кандыдатамі ў прэзідэнты і іншымі палітвязнямі.

 

Затрыманых даставілі ў Ленінскі раённы аддзел унутраных справаў. На ўсіх трох пачалі складаць пратаколы, але пасля 3-гадзіннага затрымання вызвалілі, так і не склаўшы іх. 

 

“Міліцыянты збіраліся скласці пратакол наконт нашага затрымання, але пазней чамусьці вырашана было гэтага не рабіць. Усіх трох нас выпусцілі з пастарунку”, –  распавёў Юрка Бакур, дадаўшы, што супрацоўнікі МУС сканфіскавалі друкаваныя матэрыялы.

Болей навін