Польшча ўводзіць санкцыі супраць Лукашэнкі і некалькіх соцень беларускіх чыноўнікаў

17 студзеня 2011 14:58  |  Навіны

Польшча падрыхтавала візавыя санкцыі адносна прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і некалькіх соцень прадстаўнікоў ягонага рэжыму.

Як неафіцыйна паведамляюць дыпляматычныя крыніцы ў Польшчы, у МЗС гэтай краіны гатовы сьпіс прозьвішчаў асоб, адказных за рэпрэсіі, што пачаліся пасьля выбараў 19 сьнежня: пракурораў, судзьдзяў, чыноўнікаў, супрацоўнікаў спэцыяльных службаў.

Вядома, што ў гэтым сьпісе некалькі соцень прозьвішчаў, уключна з А. Лукашэнкам. Аднак пакуль МЗС Польшчы не публікуе цалкам гэты сьпіс і не падае дакладнай колькасці асобаў, якія патрапяць пад санкцыі. Аднак вядома, што пад санкцыі не патрапіць міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, каб не абмяжоўваць магчымасьцяў дыялёгу.

 

Аналягічныя санкцыі ад імя ўсяго Эўразьвязу чакаюцца 31 студзеня. 

Болей навін