Шэіна выклікаюць у контрвыведку
Сустаршыню БХД Аляксея Шэіна заўтра, у суботу 29 снежня, а 10-й гадзіне выклікаюць на допыт ва ўпраўленне ваеннай контрвыведкі. Гэта ўжо чацьвёрты допыт Шэіна за час пасля падзеяў Плошчы. Дапытваюць яго пакуль у якасці сведкі па так званай справе аб масавых беспарадках.
Нагадаем, Аляксей Шэін сярод шматлікіх беларусаў быў затрыманы 19 снежня на Плошчы і прысуджаны да 12 сутак арышту, якія абываў на Акрэсціна.