Давераную асобу Рымашэўскага з Мазыра КДБ хоча павіншаваць з днём народзінаў
Як распавёў Кавальчук прэс-службе БХД, спачатку яму патэлефанавалі зь міліцыі і запрасілі прайсьці дактыласкапію. Але Аляксандр папрасіў даслаць яму позву ў законным парадку. Тады праз гадзіну патэлефанавалі ўжо з КДБ і сказалі, што зараз дашлюць яму позву.
На пытаньне прэс-службы БХД, чаму яго выклікаюць менавіта ў суботу, у выходны дзень, Кавальчук адказаў: “Відаць, хочуць аказаць псіхалагічны ціск, бо ў мяне заўтра дзень народзінаў”.
18 студзеня супрацоўнікі КДБ ужо прыходзілі да Кавальчука дадому, каб правесьці ператрус. Прычым у пастанове на ператрус было напісана, што Кавальчук браў удзел у масавых беспарадках у Менску, хаця ён ў гэты дзень да Менска не даехаў. Тым ня менш, гэбісты тады паабяцалі выкліць Кавальчука на допыт.
19 сьнежня 2010 года Аляксандр Кавальчук сапраўды зьбіраўся ехаць у Менск, але ў ягоным аўтамабілі ў гэты дзень адзін за адным прабілі два колы, а супрацоўнікі ДАІ ўвесь дзень дзяжурылі ля яго хаты.