Задайце пытаньне Віталю Рымашэўскаму на Радыё “Свабода”

11 лютага 2011 18:39  |  Навіны

 

У панядзелак, 14 лютага, а 14 гадзіне, на пытаньні чытачоў сайта Радыё “Свабода” адкажа былы кандыдат у прэзыдэнты, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. Задаць яму пытаньні можна ТУТ.

 

Заклікаем усіх сябраў і прыхільнікаў БХД скарыстацца магчымасьцю і задаваць свае пытаньні.

 

Нагадаем, Віталь Рымашэўскі зьяўляецца адным з абвінавачаных па так званай справе па ч.2 арт. 293 аб масавых беспарадках. Падчас падзеяў 19 сьнежня на Плошчы Незалежнасьці ён запомніўся тым, што актыўна спрабаваў спыніць правакатараў, якія білі шыбы дзьвярэй Дома Ўраду. Пасьля гэтых падзеяў Рымашэўскі, як і іншыя кандыдаты ў прэзідэнты, быў затрыманы і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Уначы з 31 сьнежня на 1 студзеня Рымашэўскі быў выпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе і неразгалошваньні інфармацыі, датычнай матэрыялаў сьледства.

Болей навін