Евангельле для палітвязьняў
Беларускія хрысьціянскія дэмакраты працягваюць акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі, заклікаючы ўсіх хрысьціянаў перапісваць ад рукі ўрыўкі са Сьвятога Пісаньня і дасылаць іх як лісты ўсім беларускім палітвязьням, найперш лідэру БХД Паўлу Севярынцу і іншым зьняволеным хрысьціянам. Дзеля гэтага сайт БХД зьмяшчае асобнай старонкай тэкст Евангельля на беларускай мове ў перакладзе беларускага пастара Лукі Дзекуць-Малея.
Нагадваем адрасы, па якіх вы можаце дасылаць свае допісы і ўрыўкі з Евангельля вязьням сумнавядомай Амерыканкі:
– 220050, Менск, вул. Камсамольская, 30, СІЗА КДБ, Прозвішча, Імя, Імя па бацьку
– 220050, Менск, глаупаштамт, а/с № 8, Прозвішча, Імя, Імя па бацьку