БХД заклікае падпісвацца на газету “Народная воля”: “Хадзем у нашыя рады” (верш)

23 лютага 2011 13:20  |  Навіны

Беларускія хрысціянскія дэмакраты заклікаюць сваіх сяброў і прыхільнікаў падпісвацца на незалежную газету “Народная воля”, а таксама прапаноўваць свае матэрыялы для размяшчэння на старонках газеты ў калонцы БХД, якую плануецца адкрыць у хуткім часе. 

 

У гэтай газеце вы знойдзеце самую свежую інфармацыю пра падзеі сённяшняга дня. Там друкуюцца палітычныя і эканамічныя агляды, гутаркі з дзеячамі культуры, вострыя дыскусіі, чытацкія лісты, цікавыя звесткі з-за межаў краіны і многае іншае.  Цэлая паласа прысвечана спорту. Па пятніцах змяшчаецца праграма тэлеперадач. Выданне двухмоўнае, выходзіць двойчы на тыдзень; яно разлічана на чалавека з разнастайнымі інтарэсамі, на грамадзяніна,  неабыякавага да будучыні краіны.

 

У перспектыве на старонках газеты плануецца калонка БХД. Запрашаем усіх, хто мае журналісцкі вопыт, ідэі і прапановы, прыняць удзел у напісанні матэрыялаў і зборы інфармацыі. Тэлефон  +375-29-130-67-67 (Velcom).

 

Падпісныя індэксы выдання: 63222 і 632222. Кошт падпіскі – 10 тыс. рублёў за месяц. Аформіць падпіску можна ў паштовых аддзяленнях і спецыялізаваных кіёскіх “Белсаюздруку”. Для таго, каб атрымліваць газету ў наступным месяцы, трэба падпісацца не пазней 23 дня папярэдняга месяца.

 

Сябра БХД і аўтарка “Народнай Волі” Людміла Клімковіч сваім вершам заклікае далучацца да шэрагаў чытачоў газеты і сябраў Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі:

 

ХАДЗЕМ У НАШЫЯ РАДЫ

 

Мы выбіраем праўду і любоў!

Таму збіраемся мы разам зноў

Прадоўжыць тое, што рабіў Хрыстос,

Каб кожны з нас у справе гэтай рос.

 

Змагацца будзем з крыўдай і бядой.

Ты адкажы, ці згодзен з мэтай той?

Хадзем хутчэй у нашыя рады.

Гасподзь паможа збавіцца бяды.

Болей навін