Новаму адвакату дазволілі сустрэцца зь Севярынцам

18 сакавіка 2011 22:00  |  Галоўныя навіны

Новаму адвакату зьняволенага сустаршыні аргкамітэту БХД Паўла Севярынца дазволілі сустрэцца з падабаронным. Пра гэта паведаміла маці палітыка Тацяна Севярынец. Зь яе словаў, сустрэча можа адбыцца ўжо на наступным тыдні.

 

Тацяна Севярынец таксама распавяла, што сустракалася з прадстаўніком Генпракуратуры, адказным за КДБ. Той паведаміў, што ня так даўно бачыў Паўла і што зь ім усё добра, ён нармалёва выглядае. “Наколькі гэтаму можна верыць ці ня верыць ня ведаю”, – адзначыла каардынатарка БХД па Віцебскай вобласьці.

 

Апроч таго, яна распавяла, што падчас перадачы атрымала другі сшытак турэмнага раману Паўла “Сэрца сьвятла”.

Болей навін