Павал Севярынец наведаў з візітам Галандыю
Лідэр Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец правёў сустрэчы з кіраўнікамі галадскіх палітычных партыяў.
Падчас візіту Павал Севярынец сустрэўся з старшынём кіруючай хрысціянска-дэмакратычнай партыі (CDA) Нідэрландаў Пэтэрам ван Хейсвікам (Peter van Heeswijk), з кіраўніцвам партыі Хрысціянскі Звяз (Cristen Unie), а таксама віцэ-старшынёй Еўрапейскай народнай партыі (EPP) Карын Вортман –Коль (Corien Wortmann-Kool).
Падчас сустрэчы з Пэтэрам ван Хейсвікам была абмеркаванай сітуацыя ў Беларусі, а таксама сучасную палітыку ва умовах крызісу, заснаваную на хрысціянскіх каштоўнасцях.
Сустракаючыся з прадстаўнікамі партыі Хрысціянскі Звяз, Павал Севярынец падзякаваў кіраўніцтву за ініцыяванне разгляду ў галандскім парламенце пытанняў аб сітуацыі вакол царквы “Новае жыцце” і рэгістрацыі БХД. Ён распавёў пра бліжэйшыя планы партыі і запрасіў наведаць з’езд, запланаваны на 31 кастрычніка.
На сустрэчы з Карын Вортман -Коль абмяркоўвалі сітуацыю з уступленнем Беларускай хрысціянскай дэмакратыі у Еўрапейскую народную партыю (EPP).