На менскай сустрэчы БХД у чацьвер урачысты канцэрт і фільм “Дзень Волі”
Таксама напрыканцы паседжаньня будзе паказаны дакументальны фільм Юрыя Хашчавацкага і Уладзіміра Арлова “Дзень Волі”, зняты на замову тэлеканала “Белсат”.
Па пытаньнях далучэньня да менскай суполкі аргкамітэту БХД і ўдзелу ў сустрэчы можна кантактаваць па тэл. 8-033-66-10-385 (Ірына).
Сустрэчы БХД па чацвяргах з удзелам былога кандыдата ў прэзідэнты ад БХД, кіраўніка менскай суполкі аргкамітэту Віталя Рымашэўскага ладзяцца на ўправе БНФ па адрасе пр. Машэрава, 8 прынамсі да канца сакавіка. На жаль, пасьля падзеяў Плошчы-2010 і ператрусу на менскім офісе БХД вымушаная былі вызваліць арандаванае памяшканьне офіса, таму нагадваем, што аргкамітэт БХД працгвае пошук 2-пакаёвай кватэры ў Менску на ўмовах арэнды для сустрэчаў сябраў аргкамітэту. Просім адгукнуцца сьмелых людзей, якія не пабаяцца афіцыйна здаць сваю кватэру ў арэнду аргкамітэту БХД на працяглы час, пажадана ў цэнтры Менску ці па лініі метро. Кантактны тэлефон: + 375 29 167 34 35 (Велкам).