Віталя Рымашэўскага выклікалі на допыт у КДБ

30 сакавіка 2011 13:47  |  Галоўныя навіны

Сёньня, 30 сакавіка. а 14:00 у будынку КДБ Беларусі пачнецца допыт былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Віталя Рымашэўскага.

 

У гэты ж дзень прыкладна з 10:00 да 11:00 у менскім КДБ цягнуўся допыт даверанай асобы экс-кандыдата, сябры БХД Валерыі Чарнаморцавай. Допыт вёў старшы сьледчы Дарашэвіч. “Хутчэй за ўсё, мы будзем выступаць як сьведкі абароны на судзе над Віталём”, – адзначыла яна.

 

Раней у КДБ дапыталі яшчэ дзьвюх давераных асоб Віталя Рымашэўскага: 28 сакавіка – менскую каардынатарку аргкамітэту Ірыны Логвін, 29 сакавіка – кіраўніцу Моладзі БХД Любоў Каменеву.

Болей навін