У Менску праходзіць духоўна-асветніцкая выстава “Вербны кірмаш”
З 9 па 16 красавіка ў менскім Палацы мастацтваўпраходзіць 9-ая духоўна-асветніцкая выстава “Вербны кірмаш”. Традыцыйна ў ёй прымаюць удзел праваслаўныя манастыры і прыходы не толькі з Беларусі, але і з Расеі, Украіны, а таксама з Іерусаліма.
На выставе набыць падарункі да Вялікадня для дзяцей і дарослых, духоўную літаратуру, іконы, царкоўнае начынне,вербныя букецікі, фарбы і ўпрыгажэнні для велікодных яек і кулічоў, а таксама посную ежу, хлеб, мёд, лекавыя зёлкі.
Акрамя таго, выстава ўключае разнастайную духоўна-асветніцкую праграму: сустрэчы са святарамі, лекцыі, дабрачынныя акцыі, выступы мастацкіх калектываў, вечары духоўнай паэзіі і аўтарскай песні, відэа-прэзентацыі, майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве і г. д.
У час работы кірмашу працуюць выстава мастака Юрыя Піскуна і фотавыстава “У чаканні Пасхі!” Свята-Елізавецінскага жаночага манастыра.