Прайшло паседжаньне аргкамітэту па правядзеньні Чарнобыльскага шляху

16 красавіка 2011 13:52  |  Палітыка

У пяініцу, 15 красавіка, прайшло чарговае паседжаньне аргкамітэту па правядзеньні Чарнобыльскага шляху 26 красавіка. Удзел у ім прынялі амаль узялі сябры аргкамітэту, у тым ліку і “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі”.

 

Удзельнікі аргкамітэту вырашылі правесьці 21 красавіка а 13:00 на ўправе БНФ Круглы стол па чарнобыльскіх праблемах. Удзел у ім прымуць палітыкі, навукоўцы, ліквідатары аварыі на ЧАЭС. Паколькі ў гэты дзень, як чакаецца, стане вядомы адказ Менгарвыканкаму на заяву аб правядзеньні шэсьця і мітынгу, то Круглы стол плянуецца правесьці сумесна з прэс-канфэрэнцыяй з нагоды адказу ўладаў.

 

Таксама сябры аргкамітэту абмеркавалі шэраг тэхнічных пытаньняў, у тым ліку прапанавалі выступіць на мітынгу 26 красавіка сустаршыне БХД Віталю Рымашэўскаму, старшыне АГП Анатолю Лябедзьку, прадстаўніку “Беларускага руху” Віктару Івашкевічу, навукоўцам і ліквідатарам аварыі на ЧАЭС.

 

Наступнае паседжаньне аргкамітэту пройдзе 20 красавіка на ўправе БНФ. Яно пачнецца а 17-й гадзіне.

Болей навін