Беларусы Польшчы на Радаўніцу ўшанавалі памяць славутых беларусаў (фота)
траўня на Радаўніцу ў Варшаве, Кракаве, Янаве Падляскім беларусы Польшчы, сярод якіх былі прыхільнікі БХД, ушанавалі памяць беларускіх дзеячаў, пахаваных у Польшчы.
Сябры і прыхільнікі ініцыятывы “Беларуская Нацыянальная Памяць” наведалі пахаванні выбітных беларусаў, якія воляй лёсу апынуліся на чужыне. На праваслаўных могілках Варшавы адведалі магілу беларускага дзеяча Янкі Жамойціна, ігумена Мітрафана Будзькі (прадзеда палітыка Паўла Севярынца), мітрапаліта Дзяніса (Валядзінскага).
На каталіцкіх Павонзкіх могілках Варшавы ўшанавалі памяць нявесты Кастуся Каліноўскага Марыі Ямант, фатографа Яна Булгака, пісьменніка родам з Глыбочыны Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча.
У Кракаве была ўшанаваная памяць паэта і грамадскага дзеяча Алеся Гаруна. А ў Янаве Падляскім, што на Беласточыне, была адшуканая магіла вядомага беларускага дзеяча міжваеннага часу Сяргея Сарокі.