Задайце пытаньне Насьце Палажанцы на Радыё “Свабода”

25 мая 2011 12:49  |  Грамадства

26 траўня, у чацьвер, а 13 гадзіне на сайце Радыё “Свабода” адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з намесьніцай старшыні “Маладога фронту” Настай Палажанкай.
 
20 траўня траўня судзьдзя Фрунзенскага раённага суду Менску Жана Жукоўская агучыла прысуд Насьце Палажанцы —1 год пазбаўленьня волі ўмоўна за ўдзел у масавых непарадках 19 сьнежня.
 
Адразу пасьля прысуду Наста заявіла: «Буду займацца актыўнай дзейнасьцю, актыўнай мабілізацыяй астатняй моладзі, пераконваць яе ў тым, што нельга баяцца. Як паказвае досьвед, і цяпер сапраўды Госпад ратуе, гэта мая другая крымінальная справа, я выходжу з залі суду ўжо другі раз, і я пераканана, што мушу дзейнічаць надалей.

Мой плян на гэты год – надалей разьвіваць дзейнасьць „Маладога фронту“ і зрабіць усё магчымае дзеля таго, каб мае сябры выйшлі на свабоду».
 
Заклікаем усіх сябраў і прыхільнікаў БХД скарыстацца магчымасьцю і задаваць свае пытаньні. Задаць пытаньне можна ТУТ.

Болей навін