Менскі аргкамітэт БХД адзначыў 94-ю гадавіну ўтварэньня партыі (фота)
26 траўня менскі аргкамітэт “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” зладзіў сьвяточны канцэрт да 94-й гадавіны з часу ўтварэньня партыі.
Напачатку вечарыны з прамовай выступіў сустаршыня аргкамітэту партыі, былы кандыдат у прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі. Наведнікам урачыстага мерапрыемства была прадстаўленая мультымэдыя-прэзэнтацыя па гісторыі БХД. Затым прысутныя змаглі пачуць расповяд пра спробы аднаўленьня хрысьціянска-дэмакратычнай партыі ў Беларусі на пачатку і ў сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя ад непасрэднага ўдзельніка гэтых падзеяў Анатоля Астапенкі.
Ва ўрачыстым канцэрце выступілі барды Ганна Чумакова, Тацяна Беланогая, Андрэй Бананаў , Аляксей Галіч, Раман Яраш і Андрэй Мельнікаў, а таксама паэт і Алесь Сьпіцын.
Мерапрыемства праводзілася ў фармаце акцыі ў падтрымку офіса БНФ.