КДБ затрымаў стваральніка антылукашэнкаўскай суполкі Ўкантакце і знішчыў суполку
3 чэрвеня прыкладна а 18:00 супрацоўнікі КДБ уварваліся ў кватэру Сержука Паўлюкевіча, які з’яўляецца кіраўніком суполкі “Мы За Вялікую Беларусь” (http://vkontakte.ru/m.z.v.belarus) у сацыяльнай сетцы Вконтакте.
Яны, авалодаўшы кампутарам адміністратара, знішчылі суполку, а таксама сустрэчу “Будзе 1.000.000 – Лу Сыйдзе! 10 дз. – нас 23.638 ШОС” (http://vkontakte.ru/event22736682).
Самога Сержука Паўлюкевіча затрымалі. Дзе ён зараз, невядома: звязацца з ім не атрыліваецца, не даюць якіхсьці каментароў і ў КДБ.