Рымашэўскі: злачынства супраць народу здзяйняюць не пратэстоўцы, а тыя, хто ім замінае выказваць свае меркаванні

17 чэрвеня 2011 19:04  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, былы кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі пракаментаваў быльш за пяцігадзінны выступ Аляксандра Лукашэнкі. “Складваецца адчуванне, што ён апрануў нават не ружовыя, а чорныя акуляры, праз якія нябачна рэчаіснасці”, – адзначыў ён.

 

“Ён заявіў, што пратэстоўцы здзяйсняюць злачынства супраць беларускага народу. Але ўсё якраз –такі наадварот. Менавіта спантанныя пратэсты адлюстроўваюць сапраўдныя меркаванні людзей. А спроба пазбавіць іх права голасу і ёсць сапраўдным злачынствам супраць беларускага народу”, – лічыць палітык.

 

“Тое, што было прамоўлена ў дачыненні да палітвязняў сведчыць, што захады кампаніі салідарнасці, міжнародны ціск і дзеянні дэмакратычных палітыкаў з іншых краін займелі сваё ўплыў. Яшчэ пару месяцаў назад у адрас кандыдатаў і  іншых затрыманых за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня гучала, што яны ці не самыя злосныя злачынцы, а сёння ён кажа, што ім няма чаго рабіць у вязьніцах. Гэта значыць, што мы павінны і надалей дамагацца вызвалення ўсіх палітычных вязняў. Еўрапейскім палітыкам і дыпламатам таксама варта больш увагі звярнуць на гэтае пытанне”, – падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

Болей навін