БХД адзначыла дзень моладзі ў Кобрыне (фота)

27 чэрвеня 2011 13:49  |  Навіны

У нядзелю 26 чэрвеня па ініцыятыве БХД хрысціянская моладзь горада Кобрына па-свойму адсвяткавала Дзень Моладзі. Замест звычайных у такі дзень піва і цыгарэт маладыя людзі дарылі кобрынцам цацкі.

Маладыя мамы і таты, што прагульваліся ў парку з дзецьмі былі шакаваныя нечаканай увагай з боку маладых і цвярозых людзей. “Да такой ў нашай краіне, мы не прызвычаіліся”, – падзялілася ўражаннямі маладая жыхарка Кобрына. – “Я спачатку думала, што гэта нейкі розыгрыш. Але калі я пагутарыла з хлопцамі, пабачыла  іх светлыя вочы, я зразумела што будучыня ў нашым горадзе за людзьмі, якія прымаюць хрысціянскія і сямейныя каштоўнасці. Дзякуй усім за пазітыў”.

“Мы будзем працягваць праводзіць акцыі, якія прапагандуюць хрысціянскія і сямейныя каштоўнасці. Я рады, што наша моладзь з задавальненнем прымае ўдзел у падобных мерапрыемствах. Час спыніць спойвае моладзі. Маладыя сэрцы цягнуцца да цяпла і святла. І мы павінны дапамагчы ім рабіць правільны жыццёвы выбар – жыццё без алкаголю і негатыву,”- пракаментаваў сустаршыня БХД Георгі Дзмітрук.

Болей навін