З турмы выйшлі сябры БХД Уладзімір і Сяргей Хіневічы, а таксама Алена Ліхавід (фота, відэа)

30 ліпеня 2011 21:29  |  Галоўныя навіны

Сёння, 30 ліпеня, са следчага ізалятара на вуліцы Акрэсціна ў Менску выйшлі два сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі – бацька і сын Уладзімір і Сяргей Хіневічы, якія былі асуджаныя за ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту.

 

Разам з сябрамі БХД на волю выйшла таксама затрыманая на гэтай акцыі Алена Ліхавід, маці палітзняволенага Мікіты Ліхавіда, якога асудзілі на 3,5 гады за ўдзел у Плошчы 19 снежня 2010 года. Сустракаць вязняў прыйшло шмат людзей, у тым ліку група сябраў БХД на чале з каардынатаркай Менскага аргкамітэту БХД Ірынай Логвін.

 

“У турме было млосна. Першыя суткі нас не кармілі: 21 ліпеня пакармілі раніцай перад судом і так мы больш і не елі да наступнай раніцы. У камеры нас было шэсць чалавек, затрыманых на акцыі (аднаго хлопца адразу перавялі), і двое іншых. Кожны дзень а 19:30 мы пляскалі ў далоні, ладзілі такую своеасаблівую акцыю”, – адзначыў Уладзімір Хіневіч.

 

“У турме быў адзін паскудны лысаваты міліцыянт, які нават перадачы не хацеў прымаць. Таксама там дзяжурнай па паверсе працавала маладая дзяўчына гадоў 22-23-х. Яна зневажала вязняў, абражала. Да таго ж яна не выконвала свае абавязкі: не прыносіла патрэбны інвентар, не праветрывала камеры. Калі дзяўчаты папрасілі яе праветрыць камеру, дык яна сказала, што вывядзе ўсіх на калідор і так праветрыць, што яны адна адну не пазнаюць. Нам яна так і не прадставілася, бэйджыку на сабе не насіла. Падчас аднаго з ператрусаў яна знайшла ў нас у камеры падрыхтаваную на яе заяву і адразу падабрэла, выправілася”, – паведаміў актывіст БХД.

 

У сваю чаргу Алена Ліхавід распавяла, што яе пасадзілі ў адзіночную камеру за тое, што яна патрабавла выканання законаў і годнага стаўлення да вязняў. Таксама яна паведаміла, што супрацоўнікі турмы таемна скралі ў яе дзённік з запісамі і лістом да сына. “Гэтая сітуацыя ўвагнала ў мяне такім металёвы стрыжань, які не пераламаць і не дастаць”, – адзначыла яна.

 

 

Уладзіміра і Сяргея Хіневічаў затрымалі 20 ліпеня ў Менску. 21 ліпеня суддзя Есьман прысудзіў ім 10 сутак адміністратыўнана арышту. Жонку Уладзіміра Хіневіча Вольгу, якую таксама затрымалі 20 ліпеня, суд аштрафаваў на 20 базавых велічынь.

З турмы выйшлі сябры БХД Уладзімір і Сяргей Хіневічы, а таксама Алена Ліхавід (фота, відэа)З турмы выйшлі сябры БХД Уладзімір і Сяргей Хіневічы, а таксама Алена Ліхавід (фота, відэа)З турмы выйшлі сябры БХД Уладзімір і Сяргей Хіневічы, а таксама Алена Ліхавід (фота, відэа)З турмы выйшлі сябры БХД Уладзімір і Сяргей Хіневічы, а таксама Алена Ліхавід (фота, відэа)З турмы выйшлі сябры БХД Уладзімір і Сяргей Хіневічы, а таксама Алена Ліхавід (фота, відэа)З турмы выйшлі сябры БХД Уладзімір і Сяргей Хіневічы, а таксама Алена Ліхавід (фота, відэа)З турмы выйшлі сябры БХД Уладзімір і Сяргей Хіневічы, а таксама Алена Ліхавід (фота, відэа)З турмы выйшлі сябры БХД Уладзімір і Сяргей Хіневічы, а таксама Алена Ліхавід (фота, відэа)З турмы выйшлі сябры БХД Уладзімір і Сяргей Хіневічы, а таксама Алена Ліхавід (фота, відэа)З турмы выйшлі сябры БХД Уладзімір і Сяргей Хіневічы, а таксама Алена Ліхавід (фота, відэа)

Болей навін