Аршанскія актывісты БХД распаўсюдзілі ўлёткі з партрэтамі палітвязняў (фота)
Актывісты і сябры аргкамітэту БХД у Воршы распаўсюдзілі па горадзе некалькі дзясяткаў улётак з партрэтамі палітвязняў.
Разам з тым у царкве Святога Леаніда прайшла малітва за вызваленне палітвязняў. Яе замовілі мясцовыя сябры аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
“На жаль, шматлікія жыхары горада НЕ ВЕДАЮЦЬ, што да гэтага часу у турмах знаходзяцца палітвязні”, – адзначыў мясцовы каардынтар аргкамітэту БХД Яўген Анішчанка.