Варта задумацца!
Сёння на ўліку псіхіатрычнай службы Беларусі знаходзіцца каля 500 000 чалавек. Пра гэта паведаміў загадчык кафедры псіхіятрыі і наркалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі доктар медыцынскіх навук Раман Еўсягнееў на нядаўняй прэс-канферэнцыі ў Менску. На яго думку, насамрэч “псіхічнымі захворваннямі страдае каля 1 мільёна жыхароў Беларусі і мала іншых хвароб, якімі хварэе так шмат людзей”.
Еўсягнееў адзначыў, што псіхалагічнае здароўе з’яўляецца адной з асноў здаровага жыцця, і ў грамадстве пакуль не асэнсавалі ролю яго. У сістэме прыярытэтаў здраваахоўвання псіхалагічнае здароўе займае больш высокія пазыцыі, чым 10 год таму, але ж “далёка не тое месца, якое займае ў эканамічна развітых краінах сьвету”.
Ён такжа выказаў свой погляд, што ў Беларусі за шмат парапсіхолагаў, гадалак і іншых ілжывых спецыялістаў. Па словах Еўсягнеева, іх актыўнасць на рынку псіхалагічных паслуг з’яўляецца доказам таго, што попыт на спецыялістаў псіхалагічнага профіля з’яўляецца не здавальняючым.
Па афіцыйных дадзеных, у сістэме Мінздрава працуюць 14 псіхіатрычных больніц на 5665 месцаў, 15 псіханеўралагічных дыспансераў, дзённыя стацыянары на 1182 месца, кабінеты псіхатэрапіі і псіхалагічнай дапамогі дарослым і дзецям.
Па словах Еўсягнеева, у краіне каля тысячы псіхіятраў, але пры гэтым цэліцеляў, медзіумаў, гадалак і гэтак далей на парадак вышэй.