Генпракуратура Польшчы не лічыць правапарушэннем забарону беларускага сцяга

23 снежня 2011 21:27  |  Палітыка

Пра гэта даведаліся прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў на прыёме ў намесніка генпракурора Роберта Гернанда.

 

Сустрэча адбылася 22 снежня. У ёй прынялі ўдзел сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Анатоль Міхнавец і Андрэй Жукавец, прадстаўнік Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Шчэкарэвічпрадстаўнік “Еўрапейскай Беларусі” Дзмітрый Бародка.

 

Намеснік генпракурора паведаміў, што падтрымоўвае рашэнне пракуратуры ў Быдгашчы. Нагадаем, што пракуратура горада прызнала правамоцнай забарону бел-чырвона-белага сцягу на чэмпіянаце Еўропы па баскетболе сярод жанчынаў у Польшчы. Пазней такую ж пазіцыю заняў і суд у Быдгашчы.

 

На гэтае рашэнне суда беларускія актывісты напісалі скаргу польскаму Камісару па правах чалавека. Цяпер яны чакаюць адказу на свой ліст.

 

Інцыдэнт з беларускім сцягам адбыўся 25 чэрвеня. Беларусы тады гулялі з літоўкамі. Служба аховы стадыёна, дзе праходзіла гульня, перашкаджала групе беларускіх заўзятараў разгарнуць бел-чырвона-белыя сцягі, а пазней даволі груба выдаліла беларусаў са стадыёна.

Болей навін