Павал Севярынец атрымаў некалькі дзён адпачынку
Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакатыя”, палітвязень Павал Севярынец, які адбыў ужо 4,5 месяцы абмежаваньня волі ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, 28 сьнежня паедзе ў першы адпачынак.
Кіраўніцтва спэцкамэндатуры № 7 дазволіла Паўлу Севярынцу паездку дахаты: 30 сьнежня палітыку споўніцца 35 гадоў. Увечары 1 снежня сустаршыня БХД мусіць ужо быць у спэцкамэндатуры.
Паводле закону, «хімік» мае права на адпачынак штомесяц, але дагэтуль Паўлу Севярынцу ніводнага разу не давалі магчымасьці скрыстацца гэтым правам.
16 траўня 2011 года Павал Севярынец быў асуджаны за арганізацыю пасьлявыбарчых пратэстаў на тры гады «хіміі» і быў накіраваны адбываць пакаранне ў вёску Куплін Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.