Актывістцы БХД пагражаюць звальненнем за сяброўства ў аргкамітэце

28 снежня 2011 16:01  |  Галоўныя навіны

Сяброўцы аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Насце Мацак пагражаюць звальненнем з працы, калі яна не выйдзе з яго складу.

 

Наста Мацак працуе ў дзіцячым садку ў Нароўлі і атрымлівае каля 800 тыс. рублёў заробку. 28 снежня яе выклікалі ў раённы аддзел адукацыі, дзе мясцовая загадчыца Алена Іванаўна Кірганава паказала ёй дасье на яе, якое прыйшло з міністэрства юстыцыі.

 

Кірганава назвала БХД “сектай” і заявіла, што, калі Наста Мацак не выйдзе з аргкамітэту, дык з ёй не працягнуць кантракт, а новую працу дзяўчыне атрымаць не дазволяць.

 

Мы, аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, вельмі абураныя дадзенай сітуацыяй. Відавочна, што падобныя заявы і дзеянні Ірыны Курганавай не з’яўляюцца яе ўласнай ініцыятывай, а паходзяць ад вышэй стаячага начальства. Мы, Яны парушаюць закон і Канстытуцыю Беларусі, а тыя, хто іх чыняць павінны несці крымінальную адказнасць.

 

Як і раней, вертыкаль не спыняе ціску на актывістаў БХД і імкнецца іх усяляк запужаць. Асабліва гэта праяўляецца падчас спробаў рэгістрацыі партыі. Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя будзе дасочваць гэту сітуацыю і ўсе падобныя выпадкі і прыцягваць да адказнасці вінаватых асобаў. Мы намераныя разабрацца з кожным такім выпадкам, каб чыноўнікі ўсіх узроўняў ведалі, што адказнасць за іх дзеянні ляжыць не толькі на вышэйшым кіраўніцтве, але і на іх саміх. Мы будзем дамагацца таго, каб кожны вінаваты чыноўнік панёс заслужаную персанальную крымінальную адказнасць.

 

Тэлефон для сувязі з Аленай Іванаўнай Кірганавай: 8-02355- 21110

Болей навін