Палітвязень Сяргей Каваленка 15-ы дзень трымае галадоўку ў СІЗА
Паводле словаў адваката, галадоўка дрэнна адбіваецца на здароўі Сяргея і прайшла ўжо тую стадыю, калі яна пакідае непапраўныя змены ў арганізме. У турэмных умовах галадоўка праходзіць яшчэ цяжэй.
Нагадаем, што 30 снежня ў Віцебску быў створаны аргкамітэт па дапамозе Сяргею Каваленку. Чарговае яго паседжанне адбудзецца ў чацвер, 5 студзеня, а 18-й гадзіне.
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя звяртаецца да ўсіх беларусаў з заклікам падтрымаць Сяргея, даслаць яму словы падтрымкі і віншаванні, а таксама маліцца за яго. Ліставаць актывісту можна па адрэсе: 210026 г. Вiцебск вул. Гагарына 2, СIЗА-2 Каваленку Сяргею Аляксандравiчу.
У 2010 годзе Сяргей Каваленка вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй елцы ў Віцебску, атрымаў за гэта тры гады так званай «хатняй хіміі». Зараз яму пагражае турэмнае зняволенне нібыта за парушэнне рэжыму адбыцця ўмоўнага пакарання. У следчым ізалятары Каваленка 19 снежня абвясціў галадоўку.