Маладыя хрысціянскія дэмакраты наведалі Крэва, дзе Адам Станкевіч цэлебраваў першую Імшу па-беларуску (фота)
У 120-ю гадавіну нараджэння выбітнага святара, грамадскага дзеяча, публіцыста і выдаўца Адама Станкевіча маладыя хрысціянскія дэмакраты наведалі крэўскі касцёл. Моладзь усклала кветкі і запаліла свечкі каля крыжа, а таксама памалілася ў памяць знакамітага папярэдніка і за годную будучыню для Беларусі.
– На жаль, у сам касцёл нам трапіць не ўдалося, але крыж з кветкамі і свечкамі знаходзіцца на відавоку. Спадзяемся, што да наступнага юбілею Адама Станкевіча тут будзе ўсталяваны памятны знак, – паведаміў актывіст МХД Зміцер Трафімчук.
Адам Станкевіч быў першым каталіцкім святаром, які пачаў звяртацца да сваіх вернікаў у часе набажэнстваў па-беларуску. Пазней і самі набажэнствы правіў на беларускай мове. У крэўскім касцёле адбылася першая беларуская Імша.