Уладзімір Шыла запланаваў яшчэ два масавыя мерапрыемствы ў Салігорску

06 студзеня 2012 17:47  |  Палітыка

Сябар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Уладзімір Шыла накіраваў яшчэ дзве заяўкі ў Салігорскі райвыканкам на правядзенне масавых мерапрыемстваў.

 

Пікет з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да факту існавання палітычных зняволенных у Беларусі мяркуецца правесці ў суботу 14 студзеня на стадыёне “Будаўнік” з 12:00 да 13:30. На 15 студзеня ў тым самым месцы запланавана правядзенне мітынгу на 200 чалавек. На мітынгу будзе адбывацца абмеркаванне з жыхарамі гораду хады выканання рашэнняў IV Усебеларускага сходу. Мерапрыемства мусіць пачацца ў 12:00.

 

Нагадаем, што Уладзімір Шыла збіраецца падаваць заяўкі на правядзенне масавых мерапрыемстваў кожны тыдзень, каб у выпадку перманентных неабгрунтаваных адмоваў мець фактычныя доказы парушэння закону і права на мірныя сходы з боку салігорскіх уладаў.

Болей навін