У дзень Ненароджанага дзіцяці Моладзь БХД правяла акцыю супраць абортаў (фота)
Моладзь БХД 11 студзеня ў дзень Ненароджанага дзіцяці прыняла удзел у кампаніі супраць абортаў. Маладыя людзі наведалі жаночыя кансультацыі па вуліцы Кульман 22, праспект Незалежнасці 64, дзе звярнуліся да цяжарных жанчын з улёткамі “За сямейныя каштоўнасці”, а таксама да родных і блізкіх, якія наведвалі жанчын.
Таксама ўлёткі супраць абортаў былі раздадзеныя на вуліцах Мінска, дзе маладых хлапцоў і дзяўчат запрашалі далучацца да кампаніі. Такім чынам моладзь БХД нагадала пра “Дзень ненароджанаг дзіцяці”і выступіла супраць абортаў.
“Многія маладыя людзі, з якімі мы размаўлялі, былі супраць абортаў асабіста. Некаторыя выказвалі думку, што трэба не проста нагадваць пра гэтую праблему, але імкнуцца выправіць корань яе: пазбаўляцца разбэшчанасці і безадказнасці ў стасунках паміж людзьмі. Дзіця мусіць і павінна нараджацца ў сям’і, а не па-за яе межамі. Такога ж меркавання былі студэнты БНТУ і Мастацкай акадэміі, да якіх мы падыходілі”, – распавёў у інтэвью прэс-службе БХД рэгіянальны каардынатара МХД Ігар Лабкоў.