МХД выступае супраць фальсіфікацыі галасоў на “Еўрафэсце”

16 лютага 2012 08:01  |  Грамадства

Маладыя хрысціянскія дэмакраты (МХД) выступаюць супраць фальсіфікацыі галасоў на нацыянальным адборачным конкурсе “Еўрафэст”. Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйнай заяве МХД.

 

“Мы, маладыя хрысціянскія дэмакраты, выступаем супраць фальсіфікацыі галасавання на “Еўрафэсце”. Бо тое, што фальсіфікацыя адбылася – відавочна. Кім Ланская была прызначана і па якіх якасцях – невядома. Але ж па усіх сацыяльных апытаннях яна стаіць на апошніх  месцах, а дзесьці галасы за яе не прывышаюць і 3 %.

 

“Еўрабачанне” – гэта конкурс, важны для прэстыжу любой краіны. А Беларусь ізноў будзе выступаць на нізкаякасным узроўні.

 

Дадзены выпадак паказвае, што рэжым ганьбіць не толькі, палітычную, эканамічную, грамадзянскую сістэмы Беларусь, але і культуру Беларусі перад усім светам, абражаючы тым самым увесь народ!

 

Мы патрабуем перагляду галасоў!”

Болей навін