Сайты БХД падвергліся DDOS-атацы

17 лютага 2012 20:47  |  Галоўныя навіны

Усе сайты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі 17 лютага падвергліся DDOS-атацы і былі заблакаваныя цягам усяго дня.

 

У прыватнасці не дзейнічалі партыйны сайт https://bchd.info, сайт кампаніі “Пакаянне” http://represii-by.info, асабістыя сайты Паўла Севярынца http://sieviarynets.net і Віталя Рымашэўскага http://rymasheuski.org/. Зараз іх праца ўзноўленая.

 

“Я лічу гэта падрыхтоўкай спецслужбаў да перадвыбарчай кампаніі. Магчыма, хутка мы сутыкнемся з блакіроўкай усіх сайтаў, якія агітуюць за байкот выбараў”, – адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

 

Аргкамітэт БХД прыносіць прабачэнні за адсутнасць доступу да сайтаў.

Болей навін