Затрыманыя ў Віцебску маладафронтаўцы знаходзяцца ў РАУС Віцебскага раёна
У Віцебску на вуліцы Броўкі 21 лютага затрымалі чатырох маладафронтаўцаў (Уладзя Яроменку, Рамана Васільева, Міхаіла Мускага, Змітра Крэмянецкага), якія ехалі з Менску на суд над мясцовым актывістам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам.
Як даведалася Віцебская абласная каардынатарка БХД Тацяна Севярынец, затрыманыя зараз знаходзяцца ў РАУС Віцебскага раёна па адрасе Маскоўская, 59. Іх павялі на размову з начальнікам РАУС, распавёў ёй па тэлефоне Уладзь Яроменак.
Тацяна Севярынец спрабавала даведацца ў начальніка РАУС прычыну затрымання маладзёнаў, але безвынікова.