Віцебскія дэмакратычныя сілы падпісалі пагадненне аб актыўным байкоце (фота)
У Віцебску ўтвораны камітэт супрацы па ажыццяўленні актыўнага байкоту парламенцкіх выбараў і правядзенні назірання на выбарах. Пра гэта паведаміла віцебская абласная каардынатарка па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Тацяна Севярынец.
Пагадненне падпісалі БХД, КХП-БНФ, Малады Фронт, Еўрапейская Беларусь, Рух салідарнасці “Разам” і аргкамітэт па правядзенні Народных сходаў.
Нагадаем, што раней за байкот выступілі кааліцыі дэмакратычных сілаў Берасцейскай вобласці, Бабруйска, Полацка і Наваполацка, Рагачова.