Маці Васьковіча дзякуе ўсім знаёмым і незнаёмым людзям
Хачу праз вашу газету падзякаваць усім знаёмым і незнаёмым людзям за арганізацыю і правядзенне дня народзінаў майго сына Яўгена, якое арганізавалі Таісія Карлаўна, Анатоль Казіміравіч, Алеся і іншыя. На жаль, я не ведаю іх прозвішчаў. Нізкі вам паклон не толькі за маральную, але і аграмадную матэрыяльную падтрымку, якая была вельмі своечасовай. Падтрымліваюць не толькі Яўгенія, але і нас. На вялікі жаль, я не здолела прысутнічаць на дне народзінаў з-за працы. Ваша партыя БХД падтрымлівае не толькі зняволеных, але таксама іх сем’і.
Нізкі паклон вам, дарагія сябры. Мы ўсе будзем маліцца за вас і вашых блізкіх. Яшчэ раз аграмадны дзякуй вам.
З павагай,
Рушанія Васьковіч
<!–[if !supportLineBreakNewLine]–>
<!–[endif]–>